Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

В ветеранском клубе организовали университет здоровья

Вучыцца добрай справе ніколі не позна і заўсёды карысна. Таму прапанова  арганізаваць  у ветэранскім клубе ўніверсітэт здароўя была падтрымана аднагалосна. Сказана – зроблена.

%d1%83%d0%bd%d0%b8%d0%b2%d0%b5%d1%80%d0%b2%d0%be%d0%b7%d1%80%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0На першую лекцыю-сустрэчу прыйшлі загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі цэнтральнай раённай бальніцы Тадэвуш  Зыгмундавіч Субаткевіч, урач лячэбнай фізкультуры Жанна Адамаўна Волк-Леановіч і медыцынская сястра гэтага ж аддзялення Наталля Валер’еўна Сачко.  Тэма для размовы гучала  арыгінальна: “Што такое імунітэт, дзе ён “жыве” і з чым яго ядуць?”  Гэтыя пытанні, думаецца, сёння хвалююць многіх. Госці-медыкі далі на іх вычарпальныя адказы. Мы даведаліся шмат карыснага пра прыродны і набыты імунітэт, аб тым, што “жыве” ён у лімфавузлах, вельмі не любіць стрэсаў, ператамлення, “сілкуецца” вітамінамі, патрабуе паступлення ў арганізм адпаведных спажыўных рэчываў і мінералаў. А калі хочацца ўмацаваць імунітэт, трэба займайцца фізкультурай ці хаця б ранішняй гімнастыкай, загартоўвацца, дастаткова спаць, правільна харчавацца, адмовіцца ад шкодных звычак і прывучыце сябе піць чыстую ваду – да 2 літраў у дзень)…

 

%d1%83%d0%bd%d0%b8%d0%b2%d0%b5%d1%80%d0%b2%d0%be%d0%b7%d1%80%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b01Шмат карыснага аб збаласаваным харчаванні ў сталым узросце паведаміў Т. З. Субаткевіч, некаторыя з нас нават занатоўвалі пачутае.  А потым мы з ахвотай паўтаралі ўслед за Ж.А. Волк-Леановіч прыёмы самамасажу, нескладаныя лячэбныя гімнастычныя практыкаванні. І з вялікім задавальненнем частаваліся вітаміннай умацоўваючай травяной гарбатай ад Н.В. Сачко — вялікі тэрмас апусцеў за хвіліны.

Гэта была нетыповая лекцыя ў нетыповым універсітэце: можна было не толькі слухаць, але і  дзяліцца думкамі і вопытам уласнага аздараўлення. Што і адбывалася.

– Якія ж вы малайцы! Як жа ў вас цікава, – рэзюмавала заняткі нашага ўніверсітэта здароўя  Алена Уладзіміраўна Паўлянковіч, якая ў абласным Камітэце Чырвонага Крыжа  апякуецца  ветэранскімі  аб’яднаннямі накшталт “Актыўнага даўгалецця”. – Вы імкнецеся паўнакроўна жыць, дзейнічаць, развівацца.

Прыемна было пачуць такую ацэнку агульных  намаганняў удзельнікаў клуба, супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія ахвотна дапамагаюць рабіць нашы пасяджэнні змястоўнымі і цікавымі, раённай структуры Таварыства Чырвонага Крыжа.

Разам жа многае можна здзейсніць!

Таіса СЯМЁНАВА, удзельніца клуба. 

На здымку: слухаем лекцыю. Фота аўтара.

Источник