Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Как в Островецкой больнице мужчин с 23 февраля поздравляли

Тое, што нашы медыкі – не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і людзі творчыя, крэатыўныя, таленавітыя, яны даказалі ўжо не раз падчас абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і аглядаў. Але ёсць творчасць для “высокага журы”, а ёсць – для сябе і сваіх калег. І яна, як кожны “капуснік”, – самая цікавая.

 

Калектыў раённай бальніцы ўвесь мінулы год жыў успамінамі аб тым, як цікава, весела і арыгінальна мужчыны павіншавалі калег-жанчын з 8-ым Сакавіка. Сёлета 23 лютага жанчыны вырашылі “адпомсціць” (ці аддзячыць?) мужчынам – і выдалі такое!..

Мужчыны ў той дзень былі гледачамі. Добры настрой ім дарылі жанчыны, якія, падзяліўшыся на дзве каманды, асвойвалі “Краткий курс защитницы Отечества» – і тут жа дэманстравалі яго прысутным. А гледачамі ў той дзень былі ці не ўсе вольныя ад работы супрацоўнікі бальніцы, бо такое шоу на “вялікай сцэне” не ўдасца паглядзець ні за якія грошы: падобны эксклюзіў – толькі для “ўнутранага карыстання”. Мне, намесніку старшыні райвыканкама Віктару Збігневічу Свілу і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціславу Іванавічу Бразінскаму пашанцавала: нас запрасілі ў якасці “незалежных экспертаў” “пажурыць” гэты конкурс.

  • 001
  • 004
  • 005
  • 007
  • 008
  • 009
  • 010
  • 011

Жанчыны падзяліліся на дзве каманды – бландзінак і брунетак. Першую прадстаўлялі загадчыца паліклінікі Наталля Сухен ка, загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем Святлана Радзько, акушэр-гінеколаг Наталля Івашка, педыятр Вікторыя Страцэўская, оталарынголаг Іна Юркойць. Каманду брунетак узначаліла ўрач-тэрапеўт Данута Субаткевіч, у яе склад увайшлі таксама ўрач агульнай практыкі Лілія Танковіч, старшая медсястра паліклінікі Анастасія Астроўская, юрыст Юлія Шылка, лабарант Вікторыя Богдан – яе ў вобразе “ідэальнага мужчыны” Стаса Міхайлава здолеў пазнаць далёка не кожны.

Для першага конкурсу – самапрадстаўлення – брунеткі распрацавалі ўрок па тэме “Віды мужчын”– і “школьніцы” з банцікамі здавалі залік строгай “настаўніцы” (у яе ролі выступіла Данута Субаткевіч). Кожны з гэтых відаў – “самец”, “зануда”, “падкаблучнік” – быў дэталёва разгледжаны і ацэнены. А “эталон сапраўднага мужчыны” прадэманстравала Юлія Шылка.

Бландзінкі знялі відэаролік – а затым і паказалі, як выглядаюць цудоўныя жанчыны ў мужчынскіх прафесіях: жанчына-ваенная цудоўна “страляе вочкамі” і ведае каманду “Лажысь!”; аўтаслесар з салона “Ля-бландзі” кожнай “аўталедзі” гатова перафарбаваць машыну ў колер памады; сэк’юрыці ахоўвае “целы” гаспадара, яго жонкі і палюбоўніцы нават тады, калі хочацца іх забіць; жанчына-будаўнік ведае, чаму такіх, як яна не бяруць у прарабы: бо яны не п’юць, не кураць, не крадуць – адно працуюць. А “дырэктар АЭС” днюе і начуе на рабоце, здабываючы “энергію мірнага атама”.

Конкурс эрудытаў наглядна прадэманстраваў, што прыгожыя жанчыны бываюць вельмі нават разумныя – у тым ліку і бландзінкі! Гэта пры тым, што пытанні для гэтага конкурсу хоць сёння можна выкарыстоўваць у інтэлектуальных гульнях. А “Курс маладога байца” выявіў у канкурсантках таленты гаспадыні, жонкі, актрысы: паспрабуйце без слоў прадэманстраваць песню “Кацюша” ці “Смуглянка” – ды так, каб яе ўсе пазналі!

Кулінарны конкурс прапаноўваў жанчынам прыгатаваць, самую, на іх думку, мужчынскую страву. Брунеткі на абрус з ваенных газет выставілі асарці з бутэрбродаў, пельмені і цуда-кактэйль. А бландзінкі хуценька “арганізавалі” Вілію – яна цудоўна змясцілася ў эмаліраваным баку з адпаведным надпісам, мужчынскую частку журы пасадзілі вудзіць рыбу, а самі тым часам “засмажылі” апетытны шашлык. Цудоўным дапаўненнем да яго сталі чыста мужчынскія букеты: таранка, укручаная ў газету!
Скажу шчыра: ацэньваць гэтыя конкурсы не было ніякай магчымасці: усё было настолькі таленавіта, арыгінальна і смешна, што журы прыйшло да аднадушнага меркавання: у спаборніцтве розуму і прыгажосці перамагла дружба!

А вось глядацкая зала не была такой аднадушнай: па яе меркаванню лепшай “абаронцай Айчыны” была прызнана Вікторыя Страцэўская, якая і атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
…Колькі ні гавары “халва” – саладзей у роце не стане. Колькі ні прамаўляй слова “анекдот” – не рассмешыш. Так і гэты конкурс лепш адзін раз пабачыць, чым некалькі – прачытаць пра яго.

——————-
Ніна РЫБІК.

 Источник: www.ostrovets.by