Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Няхай спорт і медыцына крочаць разам!

im73Медыцынскія работнікі стаяць на варце аховы здароў’я не толькі жыхароў Астравеччыны, але не забываюць і пра асабістае. Яны актыўна ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, паказваю-чы добрыя вынікі ў асобных відах спаборніцтваў. На прыканцы мая 2016 года ўдзел нашай каманды ў абласной спартакіядзе работнікаў аховы здароў’я, прысвечанай 110-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароў’я і Году культуры, з’явіўся таму пацверджаннем .

У бягучым годзе, нягледзечы на ўнесеныя змяненні ў палажэнне аб правядзенні спартакіяды, спартсменам Астравецкай ЦРБ прапаноўвалася памерацца сіламі ў васьмі заліковых відах спаборніцтваў з калектывамі вобласці з колькасцю працуючых звыш адной тысячы . Нягледзячы на гэта нашы медыкі дастойна выступілі ў абласным цэнтры ў спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, легкаатлетычнаму кросу, дартсу.

Ганарымся і прызёрам абласной спартакіяды. Сярод удзельніц легкаатлетычнага кроса ў жанчын ва ўзросце да 35 гадоў на дыстанцыі 1000 метраў трэцяе месца ў асабістым заліку заняла медсястра тэрапеўтычнага аддзялення № 2 Хадкевіч Ірына.

Астравецкія медыкі падтрымліваюць многагадовую традыцыю : з абласной спартакіяды прывозіць не менш аднаго даплома за прызавое месца. Добрая традыцыя няхай прадаўжаецца і ў наступным годзе, няхай спорт і медыцына крочаць побач.

 

Старшыня прафкама

УАЗ “Астравецкая ЦРБ” Т.З.Субаткевіч