Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

19 июня отмечают профессиональный праздник медицинские работники

Са сваімі пакутамі і хваробамі чалавек звяртаецца да вас.

Вы сустракаеце ўсмешкай, слухаеце, шукаеце прычыну, суцяшаеце, даеце параду, хоць пасля працоўнага дня і не аднаго дзясятка пацыентаў – часам не застаецца ніякіх сіл, аздараўляеце не толькі целы, але і душы. Добрыя словы, як і лекі, маюць цудадзейную сілу. І якія б разумныя машыны, прыборы, медыцынскія прэпараты не прыдумала чалавецтва – усё гэта ніколі не заменіць урача і яго далоняў.

 

Ад вашых рук: жаночых – далікатных і мяккіх, мужчынскіх – упэўненых і цвёрдых залежыць жыццё чалавека – няўрымслівага, з вясёлымі агеньчыкамі ў вачах хлопца, які прыйшоў на прыём да педыятра пад маміным прымусам і націскам; бабулі, якая разам з іншымі адзінокімі, пакінутымі дзецьмі ці бяздзетнымі гаротнікамі дажывае свой век у казённых сценах і да якой доктар прыходзіць не толькі памераць ціск, але выслухаць, супакоіць і сказаць банальныя, але такія дзейсныя словы “ўсё будзе добра”; мужчыны з болем у грудзях, хваробу якога вы чытаеце па незразумелым для звычайнага чалавека здымку; спавітае ў пялюшкі немаўлятка, якое нарадзілася некалькі дзён назад і сустрэла гэты свет пранізлівым – але такім чаканым для матулі – плачам…

У медыцыне не бывае часовых людзей, тут не затрымліваюцца чэрствыя і з халоднай душой. Той, хто па закліку сэрца і розуму абраў сабе ў сябры белы халат, ніколі ўжо не здрадзіць клятве Гіпакрата.

Верыцца, многім з тых, хто хоць аднойчы зведаў, што такое бальнічныя сцены, трапляліся ўрачы ад Бога – з залатымі рукамі і светлым розумам, якіх запамінаеш на ўсё жыццё і імёны якіх згадваеш у сваіх малітвах; медыцынскія сёстры, якіх так і карціць назваць проста “сястрычкі” за іх спагаду, чуласць, дабрыню і клопат.

Дзякуй вам, што раздзяляеце з намі боль, што першымі прымаеце ў свае рукі новае жыццё, што робіце нашы ўсмешкі белымі і шчаслівымі, што “латаеце” цела і душы – робіце гэты свет здаровым і добрым.

 

Источник: www.ostrovets.by