Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Островчане сдают кровь, чтобы спасти кому-то жизнь

Большасць людзей раніцу гэтага аўторка правяла ў працоўных клопатах. А ў раённай цэнтральнай бальніцы некалькі чалавек чакала, пакуль не выгляне з-за дзвярэй медыцынская сястра і не назаве іх прозвішча. Гэтыя людзі – донары са стажам. Яны прыйшлі ў гэты дзень не на прыём да ўрача або планавы медыцынскі агляд, а здаць кроў на бязвыплатнай аснове.


Яўген Зуеў здае кроў у Астравецкай ЦРБ з 2005 года, і сённяшні забор крыві стаў адзіннаццатым для мужчыны. А Алег Казлоўскі здае кроў ужо 29 раз. Донары прызнаюцца, што пачалі здаваць кроў са студэнцтва, і неяк неўпрыкмет гэта ўвайшло ў звычку. І яны гэта робяць нават не з-за двух выхадных дзён і грашовай кампенсацыі (зараз яна складае 471 тысячу рублёў за здачу крыві і 660 тысяч рублёў за плазму), а таму што дзесьці ў другім канцы рэспублікі ці зусім блізка яна камусьці выратуе жыццё.


Зараз у раёне налічваецца больш за 1000 донараў, з іх 175 носяць званне ганаровых. За 2013 год 6 чалавек узнагароджаны знакам “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”– а гэта значыць, яны больш за 40 разоў здалі кроў па 475 мл ці 80 разоў “афяравалі” плазму.
Развіццё донарства ў цэлай краіне або асобна ўзятым рэгіёне ці горадзе залежыць не столькі ад матэрыяльнага і эканамічнага развіцця, колькі ад свядомасці саміх грамадзян. Кроў не вырасціш, не сінтэзуеш, яе можна ўзяць толькі ў чалавека – гэта выключна чалавечы рэсурс. А са штогадовым павелічэннем дарожна-транспартных здарэнняў, захворванняў і колькасці хірургічных умяшанняў запасы крыві неабходна пастаянна папаўняць, тым больш што тэрмін яе прыгоднасці абмежаваны.




У апошні час на Захадзе вельмі актыўна развіваецца бязвыплатнае донарства, калі чалавек добраахвотна здае кроў або плазму і не атрымлівае за гэта плату ў грашовым эквіваленце або ў выглядзе выхадных дзён, або ў іншай форме, якая прадугледжвае іх замяшчэнне. Бязвыплатны донар свядома ратуе чужое жыццё – значыць, ён не будзе ўтойваць ад урача свае хваробы і абставіны, якія маглі б прывесці да заражэння інфекцыямі, што перадаюцца праз кроў. Матэрыяльная ж зацікаўленасць, часам, пабуджае донара “прамаўчаць” аб хваробах, якія з’яўляюцца супрацьпаказаннямі для здачы крыві.
…Дзверы кабінета прыёму крыві адчынілася, і медсястра назвала яшчэ адно прозвішча…


Сярэднестатыстычны партрэт донара Астравецкага раёна
Звычайна гэта жанчына сярэдняга ўзросту, каля 40 гадоў, якая не мае дрэнных звычак.
Сфера занятасці: ахова здароўя.


Па данных Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя, 62 краіны свету маюць 100% узровень добраахвотнага донарства, сярод якіх ЗША, Вялікабрытанія, Іспанія. Тайланд, Уганда і Турцыя дасягнулі гэтай адзнакі не так даўно.


———————–
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.